Відэа

Космас, ураган і крыважэрная машкара: самыя яркія відэасюжэты Sputnik у 2024-м

Падпісацца
Эксклюзіў
Высакосны 2024 год аказаўся складаным і непрадказальным, але таксама чуллівым і радасным. Глядзіце ў адным відэа, якія сюжэты на працягу года здымалі карэспандэнты Sputnik Беларусь.
2024 год запомніўся нам адразу некалькімі складанымі гісторыямі, мы сустракалі і праводзілі на мяжы малдаўскі дзіцячы хор, які затрымаўся ў Беларусі, сачылі за лёсам шматдзетнай сям’і, якая ўцякла з Латвіі, і разам з усімі беларусамі спачувалі расіянамі пасля жудаснага тэракта ў "Крокусе".
Журналісты Sputnik на свае вочы бачылі, якія сур’ёзныя наступствы пакінуў ураган, які пранёсся летам па Беларусі, як у розных рэгіёнах ішло аднаўленне пасля ўдару стыхіі, і як патопам накрыла Мінск.
2024 год стаў для нас годам сустрэч з дзіўнымі людзьмі. Мы запісалі вялікае інтэрв’ю з легендарным паралімпійцам, чалавекам дзіўнай сілы духу Аляксеем Талаем, пазнаёміліся з адзінай беларускай у спаборніцтвах па драг-рэйсінгу, і злотнікам, які ствараў падарункі для Лукашэнкі, Сі Цзіньпіна і іншых сусветных лідараў. Мы сустрэліся з ураджэнцам Беларусі, які заснаваў дынастыю свяшчэннікаў у Сібіры. І вядома, прывіталі на роднай зямлі першую беларуску, якая пабывала ў космасе.
Мы бачылі рассакрэчаныя дакументы з архіваў часоў вайны, глядзелі на знакавыя манументы і экспазіцыі, і самі стварылі выставу, якая стала падзеяй у Дзень Перамогі ў Мінску, на Славянскім базары ў Віцебску і ў Брэсцкай крэпасці.
Мы даведаліся, якія кнігі і карціны дораць кіраўніку дзяржавы, і нават самі апрабавалі сякеру, створаную па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі.
Мы віталі ў Мінску алімпійскага чэмпіёна і прызёраў парыжскіх Гульняў, сустракалі паралімпійцаў, якія вярнуліся з рэкорднай колькасцю медалёў. Мы пабывалі ў школе, дзе вучыўся наш рэкардсмен Паралімпіяд. А яшчэ разгледзелі і нават памацалі галоўны кубак КХЛ.
Мы на свае вочы бачылі, што зараз адбываецца ў Луганску, як прымаюць дзяцей з Данбаса ў беларускіх здраўніцах, і чым самі беларусы гатовы дапамагчы жыхарам новых расійскіх рэгіёнаў.
На нашых вачах заходнія суседзі дэманстратыўна закрывалі пункты пропуску, на межах назапашваліся чэргі з фур і легкавых аўтамабіляў, а пагранічнікі ўважліва сачылі за абстаноўкай і ратавалі мігрантаў ад "гасціннасці" заходніх калег.
Мы назіралі, як бронетранспарцёры танцуюць вальс, як новыя ўзоры ваеннай тэхнікі ідуць парадам па Мінску ў дзень Незалежнасці, якія арыгінальныя парады праходзяць у іншых гарадах Беларусі, і як масава зрываюцца ў забег удзельнікі паўмарафона.
Мы замілоўваліся паласатаму папаўненню ў Мінскім заапарку, і радаваліся таму, як падраслі гімалайскія мішкі ў Гродне, там жа нас аблаяў шаблезубы алень і аб’еў чырванакніжны чорны бусел. Мы амаль злавілі дзічыну ў цэнтры Мінска і на ўласнай шкуры пераканаліся: чым жыўнасць драбнейшая, тым больш яна крыважэрная.
Дзе мы толькі не былі: мы стаялі ў чарзе, каб дакрануцца да святынь, лезлі ў балоты, даследавалі старажытныя крэпасці, спускаліся ў падзямеллі, правяралі сакрэтныя сховішчы і нават знайшлі ў Беларусі свой Парыж.
Мы жадаем вам, каб у новым годзе шчасце неслася да вас на поўнай хуткасці, вашы справы ішлі ўпэўнена і грунтоўна, а жыццё было яркім і бесклапотным. Няхай у новым годзе імгненні радасці працягваюць памнажацца, дабрабыт падрастае, а жыццё абыходзіцца без непрыемных сюрпрызаў. І можа быць, у найбліжэйшай будучыні вы знойдзеце бясцэнны скарб.
З Новым годам! Ваш Sputnik Беларусь.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0