Абітурыенты па ўсёй краіне будуць заўтра здаваць ЦТ па беларускай мове, калі яны абралі гэты прадмет у якасці свайго першага іспыту.
Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове ў гэтым годзе адбудзецца 11 чэрвеня, у аўторак, і стане першым у шэрагу ўступных іспытаў. Такім чынам сённяшні дзень – апошні для таго, каб паўтарыць школьную праграму і знайсці адказы на пытанні, якія засталіся незразумелымі. Sputnik падрыхтаваў серыю матэрыялаў для абітурыентаў, з якімі можна азнаёміцца ў наступнай тэме.
У даведках для навучэнцаў разглядаліся тэмы, якія выклікаюць найбольшую колькасць пытанняў: ужыванне прыназоўнікаў, правапіс абрэвіятур, скланенне лічэбнікаў, ступені параўнання прыметнікаў, канчаткі назоўнікаў у родным склоне, напісанне вялікай і малой літары, а таксама правапіс часціц "не" і "ні".
Таксама адмыслова да ЦТ мы прайшліся па тэмах, пазначаных у дзяржаўнай праграме іспытаў і разгледзелі маўленне і стылістыку, фанетыку, арфаэпію і арфаграфію, лексіку і фразеалогію.
Калі вы ўжо адчуваеце сябе ўпэўнена, можаце паспрабаваць прайсці тэсты і праверыць свае веды.
Жадаем усім абітурыентам паспяховай здачы іспытаў!
Чытайце таксама:
- Словазлучэнне: асаблівасці дапасавання і кіравання
- ЦТ па беларускай мове. Часціны мовы: назоўнік
- Тэст: рыхтуемся да ЦТ па беларускай мове - маўленне, тэкст, стылістыка
- ЦТ па беларускай мове: марфемная будова слова
- Чобрык ці кубло: адгадайце значэнне беларускіх слоў