https://bel.sputnik.by/20221230/vynk-2022-goda--vdea-svet-na-fone-spetsaperatsy-rf--pragnozy-lukashenk-1070747421.html
Вынікі 2022 года ў відэа: свет на фоне спецаперацыі РФ і прагнозы Лукашэнкі
Вынікі 2022 года ў відэа: свет на фоне спецаперацыі РФ і прагнозы Лукашэнкі
Sputnik Беларусь
2022-ы – Год Сіняга Вадзянога Тыгра па ўсходнім календары – абяцаў быць цікавым, але непрадказальным і апраўдаў сябе на 100% – ад беспарадкаў у Казахстане... 30.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-30T11:58+0300
2022-12-30T11:58+0300
2022-12-30T13:41+0300
аляксандр лукашэнка
палітыка
беларусь
бяспека
эканоміка
культура
спорт
грамадства
спецаперацыя
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1d/1070736832_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_ca2fbb99d535482c49080bff8d9a8c0a.jpg
КазахстанУ першыя дні новага года ўспыхнуў Казахстан. Падаражанне звадкаванага газу ў краіне вылілася ў бунты, пагромы, беспарадкі і спробу дзяржперавароту. Каб урэгуляваць сітуацыю, прыйшлося прыцягваць сілы АДКБ. У складзе місіі ў Казахстан адправіліся і беларускія міратворцы.Лёс мігрантаўУ Беларусі год пачаўся з нявызначанага лёсу мігрантаў у Брузгах. Яны хацелі трапіць у ЕС, але Захад перасяленцаў так і не прыняў. Беларускія ўлады ўсімі сіламі адпраўлялі мігрантаў на радзіму. Пункт размяшчэння бежанцаў на мяжы спыніў сваю працу толькі ў сакавіку.Падзенне мостаГучнае надзвычайнае здарэнне ў Мінску – 8 студзеня ў цэнтры сталіцы абвалілася пешаходная частка моста на Нямізе. Першы цуд, што абышлося без ахвяр. Другім цудам стаў рэкордны тэрмін аднаўлення моста. Яго пабудавалі нанава ўсяго за месяц.Рэферэндум па КанстытуцыіУ гэты ж час Беларусь рыхтавалася да рэферэндуму па папраўках у Канстытуцыю. За змены прагаласавалі больш за 82% выбаршчыкаў. Сярод асноўных паправак – абмежаванне не больш за два прэзідэнцкія тэрміны, пераразмеркаванне часткі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў іншым органам улады і новыя паўнамоцтвы Усебеларускага народнага схода.Беларусы на АлімпіядзеНа зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне ў скарбонцы беларусаў – два сярэбраныя медалі. Адна ў біятланіста Антона Смольскага. Другое срэбра – у фрыстайлісткі Ганны Гуськовай. Бывалі гады, калі ўзнагарод было і менш, але ўсё ж тры золаты Домрачавай у Сочы – гэта планка, да якой хацелася цягнуцца.Скандалы Алімпійскіх гульняўСамы гучны скандал Алімпіяды – з 15-гадовай расіянкай Камілай Валіевай. Нібыта з-за допінгу расіянам не аддалі каманднае золата ў фігурным катанні, а сама Каміла пасля ўсёй гэьай сітуацыі засталася толькі чацвёртай у асабістым турніры.Дэбаты аб тым, дзе тут спорт без палітыкі, зноў успыхнулі пасля адхілення расіян і беларусаў ад удзелу ў Паралімпіядзе. Рашэнне прынята на фоне падзеі, якая ў прамым сэнсе змяніла гісторыю.Спецаперацыя РФ21 лютага Уладзімір Пуцін у звароце да расіянаў аб’явіў аб прызнанні незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Ад улад Украіны Пуцін запатрабаваў неадкладна спыніць баявыя дзеянні ў Данбасе.Праз тры дні – новы зварот расійскага прэзідэнта аб пачатку спецаперацыі па вызваленні рэспублік Данбаса. Пазней эксперты скажуць, што з гэтага моманту – з 24 лютага – свет падзяліўся на "да" і "пасля".Перагаворы Расіі і УкраіныАдразу пасля пачатку спецаперацыі зайшла размова і аб неабходнасці перагавораў. На тэрыторыі Беларусі адбыліся тры сустрэчы перагаворшчыкаў – 28 лютага, а потым 3 і 7 сакавіка. Потым былі дэбаты па відэасувязі. І новая сустрэча ў Стамбуле 29 сакавіка. Здаецца, з’явіўся аптымізм, але не – Кіеў занадта хутка адышоў ад дамоўленасцяў.Санкцыі ЗахадуНа фоне расійскай спецаперацыі памнажаюцца чуткі аб уцягванні Беларусі ў канфлікт. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова падкрэслівае – беларускія вайскоўцы ў спецаперацыі не ўдзельнічаюць. Краіны Захаду рэагуюць па прынцыпе: "Сусліка бачыш? А ён ёсць".Пры гэтым Захад уводзіць усё больш санкцый і абмежаванняў для Расіі і Беларусі, а ва Украіну адпраўляе ўсё больш узбраенняў. Але праяўляецца і адваротны эфект – заходнія эканомікі пачынаюць несці страты, а адмова ад газавых паставак з Расіі пагаршае становішча еўрапейцаў яшчэ больш.Загароды вакол БеларусіНапружанне вакол Беларусі ўсё больш спрабуюць падагрэць звонку. З поўдня Украіна спачатку ўзрывае масты і будуе мінныя палі, а потым бярэцца за бетон і калючы дрот. З захаду палякі, літоўцы і латышы цягнуць свае загароды і мілітарызуюць прыгранічныя зоны. Бачым, кантралюем, але ў канфлікт не ўступаем, гавораць ваенныя ў Беларусі.Лёс дальнабойшчыкаўУ канцы мая прэзідэнт Беларусі распавядае яшчэ пра адну спецаперацыю – як спецслужбы вызвалялі дальнабойшчыкаў, якія апынуліся заложнікамі на ўкраінскай тэрыторыі. Іх машыны і грузы адабралі ўкраінцы. А саміх людзей агентам КДБ удалося вярнуць на радзіму.Але ўкраінскія ўлады на гэтым не спыняюцца. У Беларусі рэгулярна адбіраюць транзітныя вагоны з грузамі, у прадпрыемстваў і бізнесу – актывы і ўласнасць ва Украіне.Сустрэчы Пуціна і ЛукашэнкіПакуль Захад закрывае ўсё больш шляхоў для ўзаемадзеяння, на ўсходзе яны, наадварот, адчыняюцца. І ў першую чаргу, у самой Расіі. Пра гэта Пуцін і Лукашэнка гавораць на кожнай асабістай сустрэчы. У красавіку на касмадроме "Восточный" лідары абмяркоўваюць нават сумеснае асваенне космасу.І калі на сустрэчы ў Благавешчанску становіцца вядома, што ў Беларусі будзе свой касманаўт, то на новай сустрэчы ў Сочы гучыць яшчэ больш рэзананснае – у Беларусі будуць і свае "Искандеры".Пра тое, што дамоўленасці сталі рэальнасцю, лідары пацвярджаюць у снежні – Лукашэнка знаёміцца з шасцю прэтэндэнткамі на палёт у космас і з гонарам гаворыць пра "Искандеры" на баявым дзяжурстве.Прэзідэнты дзвюх краін у 2022 годзе сустракаліся з зайздроснай рэгулярнасцю, паставіўшы абсалютны рэкорд па колькасці асабістых сустрэч.Лукашэнка ў АбхазііРаптоўны сюрпрыз у двухбаковых адносінах – вераснёўскі візіт Лукашэнкі ў Абхазію. Калі раней усе варажылі: "Прызнае ці не прызнае?", то зараз сустрэлі як дарагога госця і бліжэйшага сябра – танцамі і амаль у хатняй атмасферы.Праваслаўныя і католікіПацвярджэнне моцнага саюза з Расіяй – чарговы візіт у Беларусь патрыярха Кірыла, у Мінску ён абмяркоўвае з Лукашэнкам, "куды ідзе свет", а ў Полацку праводзіць богаслужэнне ў гонар 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях.Пры гэтым восенню становіцца вядома аб закрыцці культавага каталіцкага храма ў Мінску. У інтэрнэце памнажаюцца чуткі – Чырвоны касцёл адбіраюць у вернікаў, але ўлады тлумачаць – храму неабходны рамонт пасля пажару, да таго ж, помнік архітэктуры патрабуе да сябе асаблівай увагі.Уладзімір МакейАб умацаванні беларуска-расійскіх адносін на фоне канфлікту з Захадам у эксклюзіўным інтэрв’ю Sputnik гаворыць летам кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей. Размова, прымеркавана да 30-годдзя дыпламатычных адносін Беларусі і Расіі, атрымалася максімальна адкрытай.Тады ніхто нават не меркаваў, што сэрца самага дасведчанага беларускага дыпламата раптоўна спыніцца 26 лістапада. Навіна стала шокам – Уладзімір Макей раптоўна памёр на 65-м годзе жыцця.Страты года2022-ы стаў годам страт вопытных яркіх палітыкаў. У красавіку не стала Уладзіміра Жырыноўскага – нязменны лідар ЛДПР ніколі не лез за словам у кішэню і за сваю доўгую палітычную кар’еру напрарочыў столькі, што хопіць яшчэ на дзесяцігоддзі наперад.Пра тое, што савецкая эпоха канчаткова сышла ў мінулае, загаварылі ў маі, калі стала вядома пра смерць экс-старшыні Вярхоўнага савета Беларусі Станіслава Шушкевіча. Менавіта ён як кіраўнік рэспублікі разам з прэм’ерам Вячаславам Кебічам падпісваў у 1991-м Белавежскія дамовы, якія паклалі канец існаванню СССР.А 30 жніўня пайшоў з жыцця і ініцыятар распаду СССР – былы першы прэзідэнт Савецкага саюза Міхаіл Гарбачоў. У канцы 1980-х ён ініцыяваў "перабудову" і ўзяў курс на галоснасць, але Саюз не вытрымаў рэформ і пацярпеў крах. Да 100-годдзя СССР, якое прыпала на 30 снежня 2022 года, не дажылі ні Краўчук, ні Бурбуліс, ні Шушкевіч, ні сам Гарбачоў.Пайшла эпоха – гаварылі ў 2022 годзе і пра смерць каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II. Прынц Чарльз – зараз ужо Карл III – дачакаўся сваёй чаргі заняць трон. Але момант праўлення яму дастаўся зусім не самы стабільны.Палітычныя казусы годаВялікабрытанія ў 2022 годзе мяняе прэм’ераў як пальчаткі. Барыс Джонсан перадаў тытул самага камічнага персанажа ў сусветнай палітыцы Ліз Трас. Яна займала прэм’ерскае крэсла ўсяго 43 дні, брытанцы жартавалі, што салата латук – і тая пратрымалася даўжэй. Пераемнік Трас – Рышы Сунак, памятаючы вопыт папярэднікаў, скандальных заяў імкнецца не рабіць, відавочна, каб потым за іх не чырванець.У 2022-м крэслы хістаюцца і пад амерыканскай уладай. Байдэн, які губляецца ў прасторы, пункт за пунктам губляе і давер выбаршчыкаў, а яго аднапартыйцы – дэмакраты ўступаюць рэспубліканцам у барацьбе за крэслы кангрэсменаў. На коне – маштабы ваеннай дапамогі Украіне, эканоміка саміх ЗША і лёс прэзідэнцкага крэсла ў 2024-м.Ядзерная пагрозаЛетам 2022-га на ўсю моц абмяркоўваюць пагрозу ядзернай бяспецы. Спачатку з-за таго, што Украіна спрабуе стварыць "брудную" бомбу", а затым – з-за рэгулярных абстрэлаў Запарожскай АЭС, якія вядзе ўкраінскі бок, але вінаваціць у іх расійскі. Каму, як не суседзям-беларусам, ведаць, чым багата катастрофа на атамнай станцыі для найбліжэйшых тэрыторый, ды і небліжэйшых таксама.Каб развязаць сітуацыю, на станцыю адпраўляюцца эксперты МАГАТЭ. Іх шлях да ЗАЭС выглядае як годны экранізацыі блокбастар. Па прыездзе эксперты канстатуюць – па станцыі сапраўды страляюць, вось толькі не ўдакладняюць, хто менавіта. Але абяцаюць маніторыць абстаноўку.Мабілізацыя ў РФ21 верасня Уладзімір Пуцін аб’яўляе ў Расіі частковую мабілізацыю. У войскі адправяць тых, хто служыў і мае баявы вопыт, агульнай колькасцю ў 300 тысяч чалавек.На гэтым фоне новай хваляй узнімаюцца чуткі і аб мабілізацыі ў Беларусі. Але беларускае кіраўніцтва падкрэслівае: "Мы ў канфлікце не ўдзельнічаем, і ў мабілізацыі неабходнасці няма". Але на ўсялякі выпадак у краіне актыўна вядзецца зверка звестак ваеннаабавязаных. Да таго ж, Расія і Беларусь прымаюць рашэнне аб разгортванні сумеснай групоўкі войск.Дыверсіі на "Паўночных патоках"Абстаноўка ў свеце пагаршаецца атакамі на газаправоды "Паўночны паток" і "Паўночны паток - 2" у ноч на 26 верасня. Спрабуючы пазбавіць Расію магчымасці газавых паставак, заходнія спецслужбы адсякаюць сваім жа краінам магчымасць правесці зіму ў цяпле і купляць газ па нармальных цэнах. Але відавочным маштаб трагедыі ў ЕС становіцца толькі з надыходам халадоў.Новыя тэрыторыі РФНа гэтым фоне знакавая падзея не толькі для нашых суседзяў, але і для ўсяго свету. Расія ў кастрычніку прырастае тэрыторыямі. На ўрачыстай цырымоніі ў Крамлі ў склад РФ прымаюць новыя рэгіёны – Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі, Запарожскую і Херсонскую вобласці. Іх жыхары на рэферэндуме абсалютнай большасцю выказаліся за тое, каб быць у Расіі.Чэмпіянат свету па футболеПакуль у свеце працягваюцца спробы адмяніць усё рускае, Чэмпіянат свету па футболе у Катары, хоць і без расіян, але на ўсю моц запальвае пад рускую "Калинку" і "Катюшу".Ліянель Месі да лаўраў вялікага Дыега Марадоны ішоў на працягу ўсёй кар’еры. Францыя і Харватыя захавалі за сабой месцы ў тройцы наймацнейшых зборных свету. Але Аргенціна ўсё ж лепшая, і цяпер кожны суайчыннік Марадоны і Месі з поўным правам скажа – у нас два лепшыя футбалісты за ўсю гісторыю. А ў вас?Пуцін у Мінску і саміт СНД у ПіцерыНа пераднавагодняй сустрэчы Пуціна з Лукашэнкам у Мінску ўзгадалі і пра футбол, але не толькі. Для Беларусі гэты візіт знакавы – у гасцях адразу і Пуцін, і Шайгу, і Лаўроў. І многія крытычна важныя моманты нарэшце прыйшлі да вырашэнню. Гэта і цэны на газ на тры гады наперад, і доўгачаканыя "Искандеры" на баявым дзяжурстве, і гарантаваная падтрымка саюзніка.І на гэтым можна было б паставіць кропку. Але не. За некалькі дзён да Новага года лідары СНД збіраюцца на пераднавагодні саміт у Санкт-Пецярбургу. Гавораць аб планах, захапляюцца Рускім музеем, і тут жа беларускі лідар агучвае галоўны прагноз на Новы 2023 год.Якім будзе 2023-і?Адыходзячы Год тыгра гараскоп анансаваў як падзейны і непрадказальны, але мы нават не ўяўлялі сабе, наколькі. Надыходзячы 2023-і па ўсходнім календары – Год Ката ці Труса – абяцае нам спакой і стабільнасць. Ну што ж, пажывем, убачым. З Новым годам!>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1d/1070736832_59:17:1039:752_1920x0_80_0_0_0ca8aaf2f8c67c421bde63bd7215cfb6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, палітыка, беларусь, бяспека, эканоміка, культура, спорт, грамадства, спецаперацыя, саюзная дзяржава, нелегальныя мігранты, видео, відэа
аляксандр лукашэнка, палітыка, беларусь, бяспека, эканоміка, культура, спорт, грамадства, спецаперацыя, саюзная дзяржава, нелегальныя мігранты, видео, відэа
Вынікі 2022 года ў відэа: свет на фоне спецаперацыі РФ і прагнозы Лукашэнкі
11:58 30.12.2022 (абноўлена: 13:41 30.12.2022) 2022-ы – Год Сіняга Вадзянога Тыгра па ўсходнім календары – абяцаў быць цікавым, але непрадказальным і апраўдаў сябе на 100% – ад беспарадкаў у Казахстане, спецаперацыі ва Украіне да абстаноўкі ў свеце ў цэлым. Аб усім па парадку глядзіце ў спецпраекце Sputnik.
У першыя дні новага года ўспыхнуў
Казахстан. Падаражанне звадкаванага газу ў краіне вылілася ў бунты, пагромы, беспарадкі і спробу дзяржперавароту. Каб урэгуляваць сітуацыю, прыйшлося прыцягваць сілы АДКБ. У складзе місіі ў Казахстан адправіліся і
беларускія міратворцы.
У Беларусі год пачаўся з нявызначанага лёсу
мігрантаў у Брузгах. Яны хацелі трапіць у ЕС, але Захад перасяленцаў так і не прыняў. Беларускія ўлады ўсімі сіламі адпраўлялі мігрантаў на радзіму. Пункт размяшчэння бежанцаў на мяжы
спыніў сваю працу толькі ў сакавіку.
Гучнае надзвычайнае здарэнне ў Мінску – 8 студзеня ў цэнтры сталіцы
абвалілася пешаходная частка моста на Нямізе. Першы цуд, што абышлося без ахвяр. Другім цудам стаў рэкордны тэрмін аднаўлення моста. Яго
пабудавалі нанава ўсяго за месяц.
Рэферэндум па Канстытуцыі
У гэты ж час Беларусь рыхтавалася да рэферэндуму
па папраўках у Канстытуцыю. За змены прагаласавалі больш за 82% выбаршчыкаў. Сярод асноўных паправак – абмежаванне не больш за два прэзідэнцкія тэрміны, пераразмеркаванне часткі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў іншым органам улады і новыя паўнамоцтвы Усебеларускага народнага схода.
На зімовых
Алімпійскіх гульнях у Пекіне ў скарбонцы беларусаў – два сярэбраныя медалі. Адна ў біятланіста Антона Смольскага. Другое срэбра – у фрыстайлісткі Ганны Гуськовай. Бывалі гады, калі ўзнагарод было і менш, але ўсё ж тры золаты Домрачавай у Сочы – гэта планка, да якой хацелася цягнуцца.
Скандалы Алімпійскіх гульняў
Самы гучны скандал Алімпіяды – з 15-гадовай расіянкай
Камілай Валіевай. Нібыта з-за допінгу расіянам не аддалі каманднае золата ў фігурным катанні, а сама Каміла пасля ўсёй гэьай сітуацыі засталася толькі чацвёртай у асабістым турніры.
Дэбаты аб тым, дзе тут спорт без палітыкі, зноў успыхнулі
пасля адхілення расіян і беларусаў ад удзелу ў Паралімпіядзе. Рашэнне прынята на фоне падзеі, якая ў прамым сэнсе змяніла гісторыю.
21 лютага Уладзімір Пуцін у звароце да расіянаў аб’явіў аб
прызнанні незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Ад улад Украіны Пуцін запатрабаваў неадкладна спыніць баявыя дзеянні ў Данбасе.
Праз тры дні – новы зварот расійскага прэзідэнта
аб пачатку спецаперацыі па вызваленні рэспублік Данбаса. Пазней эксперты скажуць, што з гэтага моманту – з 24 лютага – свет падзяліўся на "да" і "пасля".
Перагаворы Расіі і Украіны
Адразу пасля пачатку спецаперацыі зайшла размова і аб неабходнасці перагавораў. На тэрыторыі Беларусі адбыліся тры сустрэчы перагаворшчыкаў –
28 лютага, а
потым 3 і
7 сакавіка. Потым былі дэбаты па відэасувязі. І новая сустрэча
ў Стамбуле 29 сакавіка. Здаецца, з’явіўся аптымізм, але не – Кіеў занадта хутка адышоў ад дамоўленасцяў.
На фоне расійскай спецаперацыі памнажаюцца чуткі аб уцягванні Беларусі ў канфлікт. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова падкрэслівае – беларускія вайскоўцы ў спецаперацыі не ўдзельнічаюць. Краіны Захаду рэагуюць па прынцыпе: "Сусліка бачыш? А ён ёсць".
Пры гэтым Захад уводзіць
усё больш санкцый і абмежаванняў для Расіі і Беларусі, а ва Украіну адпраўляе ўсё больш узбраенняў. Але праяўляецца і адваротны эфект – заходнія эканомікі
пачынаюць несці страты, а адмова ад газавых паставак з Расіі пагаршае становішча еўрапейцаў яшчэ больш.
Напружанне вакол Беларусі ўсё больш спрабуюць падагрэць звонку. З поўдня Украіна спачатку
ўзрывае масты і будуе мінныя палі, а потым бярэцца за бетон і калючы дрот. З захаду
палякі,
літоўцы і латышы цягнуць свае загароды і мілітарызуюць прыгранічныя зоны. Бачым, кантралюем, але ў канфлікт не ўступаем, гавораць ваенныя ў Беларусі.
У канцы мая прэзідэнт Беларусі распавядае яшчэ пра адну спецаперацыю – як спецслужбы
вызвалялі дальнабойшчыкаў, якія апынуліся заложнікамі на ўкраінскай тэрыторыі. Іх машыны і грузы адабралі ўкраінцы. А саміх людзей агентам КДБ удалося вярнуць на радзіму.
Але ўкраінскія ўлады на гэтым не спыняюцца. У Беларусі рэгулярна адбіраюць транзітныя вагоны з грузамі, у прадпрыемстваў і бізнесу – актывы і ўласнасць ва Украіне.
Сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі
Пакуль Захад закрывае ўсё больш шляхоў для ўзаемадзеяння, на ўсходзе яны, наадварот, адчыняюцца. І ў першую чаргу, у самой Расіі. Пра гэта Пуцін і Лукашэнка гавораць на кожнай асабістай сустрэчы. У красавіку
на касмадроме "Восточный" лідары абмяркоўваюць нават сумеснае асваенне космасу.
І калі на сустрэчы ў Благавешчанску становіцца вядома, што ў Беларусі
будзе свой касманаўт, то на новай сустрэчы ў Сочы гучыць яшчэ больш рэзананснае – у Беларусі будуць і свае "Искандеры".
Пра тое, што
дамоўленасці сталі рэальнасцю, лідары пацвярджаюць у снежні – Лукашэнка знаёміцца з шасцю прэтэндэнткамі на палёт у космас і з гонарам гаворыць пра
"Искандеры" на баявым дзяжурстве.
Прэзідэнты дзвюх краін у 2022 годзе сустракаліся з зайздроснай рэгулярнасцю, паставіўшы абсалютны рэкорд па колькасці асабістых сустрэч.
Раптоўны сюрпрыз у двухбаковых адносінах – вераснёўскі візіт Лукашэнкі
ў Абхазію. Калі раней усе варажылі: "Прызнае ці не прызнае?", то зараз сустрэлі як дарагога госця і бліжэйшага сябра – танцамі і амаль у хатняй атмасферы.
Пацвярджэнне моцнага саюза з Расіяй –
чарговы візіт у Беларусь патрыярха Кірыла, у Мінску ён абмяркоўвае з Лукашэнкам, "куды ідзе свет", а
ў Полацку праводзіць
богаслужэнне ў гонар 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях.
Пры гэтым восенню становіцца вядома аб закрыцці культавага каталіцкага храма ў Мінску. У інтэрнэце памнажаюцца чуткі – Чырвоны касцёл адбіраюць у вернікаў, але
ўлады тлумачаць – храму неабходны рамонт пасля пажару, да таго ж, помнік архітэктуры патрабуе да сябе асаблівай увагі.
Аб умацаванні беларуска-расійскіх адносін на фоне канфлікту з Захадам у
эксклюзіўным інтэрв’ю Sputnik гаворыць летам кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей. Размова, прымеркавана да 30-годдзя дыпламатычных адносін Беларусі і Расіі, атрымалася максімальна адкрытай.
Тады ніхто нават не меркаваў, што сэрца самага дасведчанага беларускага дыпламата раптоўна спыніцца 26 лістапада. Навіна стала шокам – Уладзімір Макей
раптоўна памёр на 65-м годзе жыцця.
2022-ы стаў годам страт вопытных яркіх палітыкаў. У красавіку не стала
Уладзіміра Жырыноўскага – нязменны лідар ЛДПР ніколі не лез за словам у кішэню і за сваю доўгую палітычную кар’еру напрарочыў столькі, што хопіць яшчэ на дзесяцігоддзі наперад.
Пра тое, што савецкая эпоха канчаткова сышла ў мінулае, загаварылі ў маі, калі стала вядома пра смерць экс-старшыні Вярхоўнага савета Беларусі
Станіслава Шушкевіча. Менавіта ён як кіраўнік рэспублікі разам з прэм’ерам Вячаславам Кебічам падпісваў у 1991-м Белавежскія дамовы, якія паклалі канец існаванню СССР.
А 30 жніўня пайшоў з жыцця і ініцыятар распаду СССР – былы першы прэзідэнт Савецкага саюза
Міхаіл Гарбачоў. У канцы 1980-х ён ініцыяваў "перабудову" і ўзяў курс на галоснасць, але Саюз не вытрымаў рэформ і пацярпеў крах. Да 100-годдзя СССР, якое прыпала на 30 снежня 2022 года, не дажылі ні Краўчук, ні Бурбуліс, ні Шушкевіч, ні сам Гарбачоў.
Пайшла эпоха – гаварылі ў 2022 годзе і пра смерць каралевы Вялікабрытаніі
Лізаветы II. Прынц Чарльз – зараз ужо Карл III – дачакаўся сваёй чаргі заняць трон. Але момант праўлення яму дастаўся зусім не самы стабільны.
Вялікабрытанія ў 2022 годзе мяняе прэм’ераў як пальчаткі.
Барыс Джонсан перадаў тытул самага камічнага персанажа ў сусветнай палітыцы
Ліз Трас. Яна займала прэм’ерскае крэсла ўсяго 43 дні, брытанцы жартавалі, што салата латук – і тая пратрымалася даўжэй. Пераемнік Трас –
Рышы Сунак, памятаючы вопыт папярэднікаў, скандальных заяў імкнецца не рабіць, відавочна, каб потым за іх не чырванець.
У 2022-м крэслы хістаюцца і пад амерыканскай уладай. Байдэн, які губляецца ў прасторы, пункт за пунктам
губляе і давер выбаршчыкаў, а яго аднапартыйцы – дэмакраты ўступаюць рэспубліканцам у барацьбе за крэслы кангрэсменаў. На коне –
маштабы ваеннай
дапамогі Украіне, эканоміка саміх ЗША і лёс прэзідэнцкага крэсла ў 2024-м.
Летам 2022-га на ўсю моц абмяркоўваюць пагрозу ядзернай бяспецы. Спачатку з-за таго, што Украіна спрабуе стварыць
"брудную" бомбу", а затым – з-за рэгулярных абстрэлаў
Запарожскай АЭС, якія вядзе ўкраінскі бок, але вінаваціць у іх расійскі. Каму, як не суседзям-беларусам, ведаць, чым багата катастрофа на атамнай станцыі для найбліжэйшых тэрыторый, ды і небліжэйшых таксама.
Каб развязаць сітуацыю, на станцыю адпраўляюцца
эксперты МАГАТЭ. Іх шлях да ЗАЭС выглядае як годны экранізацыі блокбастар. Па прыездзе эксперты канстатуюць – па станцыі сапраўды страляюць, вось толькі не ўдакладняюць, хто менавіта. Але абяцаюць маніторыць абстаноўку.
21 верасня Уладзімір Пуцін аб’яўляе ў Расіі
частковую мабілізацыю. У войскі адправяць тых, хто служыў і мае баявы вопыт, агульнай колькасцю ў 300 тысяч чалавек.
На гэтым фоне новай хваляй узнімаюцца чуткі і аб мабілізацыі ў Беларусі. Але беларускае кіраўніцтва
падкрэслівае: "Мы ў канфлікце не ўдзельнічаем, і ў мабілізацыі неабходнасці няма". Але на ўсялякі выпадак у краіне актыўна вядзецца зверка звестак ваеннаабавязаных. Да таго ж, Расія і Беларусь прымаюць рашэнне аб разгортванні
сумеснай групоўкі войск.
Дыверсіі на "Паўночных патоках"
Абстаноўка ў свеце пагаршаецца
атакамі на газаправоды "Паўночны паток" і "Паўночны паток - 2" у ноч на 26 верасня. Спрабуючы пазбавіць Расію магчымасці газавых паставак, заходнія спецслужбы адсякаюць сваім жа краінам магчымасць правесці зіму ў цяпле і купляць газ па нармальных цэнах. Але відавочным
маштаб трагедыі ў ЕС становіцца толькі з надыходам халадоў.
На гэтым фоне знакавая падзея не толькі для нашых суседзяў, але і для ўсяго свету. Расія ў кастрычніку прырастае тэрыторыямі. На ўрачыстай цырымоніі ў Крамлі ў склад РФ прымаюць
новыя рэгіёны – Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі, Запарожскую і Херсонскую вобласці. Іх жыхары на рэферэндуме абсалютнай большасцю выказаліся за тое, каб быць у Расіі.
Чэмпіянат свету па футболе
Пакуль у свеце працягваюцца спробы адмяніць усё рускае,
Чэмпіянат свету па футболе у Катары, хоць і без расіян, але на ўсю моц запальвае пад рускую "Калинку" і "Катюшу".
Ліянель Месі да лаўраў вялікага Дыега Марадоны ішоў на працягу ўсёй кар’еры. Францыя і Харватыя захавалі за сабой месцы ў тройцы наймацнейшых зборных свету. Але Аргенціна ўсё ж лепшая, і цяпер кожны суайчыннік Марадоны і Месі з поўным правам скажа – у нас два лепшыя футбалісты за ўсю гісторыю. А ў вас?
Пуцін у Мінску і саміт СНД у Піцеры
На пераднавагодняй
сустрэчы Пуціна з Лукашэнкам у Мінску ўзгадалі і пра футбол, але не толькі. Для Беларусі гэты візіт знакавы – у гасцях адразу і Пуцін, і Шайгу, і Лаўроў. І многія крытычна важныя моманты нарэшце прыйшлі да вырашэнню. Гэта і цэны на газ на тры гады наперад, і доўгачаканыя "Искандеры" на баявым дзяжурстве, і гарантаваная падтрымка саюзніка.
І на гэтым можна было б паставіць кропку. Але не. За некалькі дзён да Новага года лідары СНД збіраюцца на пераднавагодні саміт у Санкт-Пецярбургу. Гавораць аб планах, захапляюцца Рускім музеем, і тут жа беларускі лідар
агучвае галоўны прагноз на Новы 2023 год.
Адыходзячы Год тыгра гараскоп анансаваў як падзейны і непрадказальны, але мы нават не ўяўлялі сабе, наколькі. Надыходзячы 2023-і па ўсходнім календары – Год Ката ці Труса – абяцае нам спакой і стабільнасць. Ну што ж, пажывем, убачым. З Новым годам!
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь