Паэзіі натхняючы глыток: беларускія класікі пра сваю творчасць
![Паэтычны сшытак Паэтычны сшытак - Sputnik Беларусь, 1920, 21.03.2024](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103267/37/1032673765_0:318:3077:2048_1920x0_80_0_0_422269f2e3e4a2c0acd8026ddd8d2c26.jpg)
Гісторыя ўзнікнення свята
Паэтычная калекцыя Sputnik
* * *
Радок габлюеш і стругаеш,
Каб ён за сэрцы браў глыбей,
А пойдзе ў кнігу – ты чакаеш,
Ці адгукнецца ён табе?
Ці шмат, з парогу да парогу,
Хацінак ён пераступаў,
Бо, выпраўляючы ў дарогу,
Яму ты гэтага жадаў.
Каб людзям быў, як хлеб, патрэбен
I каб высокі быў палёт,
Каб ім так распісацца ў небе,
Як піша часам самалёт!
![Самолет Boeing 747-467 в небе Самолет Boeing 747-467 в небе - Sputnik Беларусь, 1920, 21.03.2023](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/18/1047707285_0:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_94c0a6067113ed040ec40e8295b4d06f.jpg)
Слова
Слова – радасць, слова – чары,
Вобраз вечна юных вёсен,
Ёсць ты ўсюды: у сонца, у хмары,
Ты глядзіш праз неба просінь.
Лашчыш слух мой, слова-ззянне,
Атуляеш сэрца ласкай,
Ноч і вечар, дзень, світанне,
Абняло ты, слова-краска.
![Весна на Полесье Весна на Полесье - Sputnik Беларусь, 1920, 21.03.2023](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104439/51/1044395110_0:0:3200:1994_1920x0_80_0_0_411a633393b456db3226a423924a37af.jpg)
Паэзія
Я ведаў, што ты – бліскавіца,
Што хмары рассекла;
Я ведаў, што ты – вызваленне
З няволі і пекла,
Вясновая кветка,
Што камень прабіла магільны,
Разведчыка след
На дарозе крамністай і пыльнай;
Я ведаў, што ты – пацалунак,
Ты – дружба і радасць,
Ты – чорствага хлеба скарынка
I сок вінаграда.
А ты аказалася большым:
Ты – кроў, што пульсуе па жылах,
Ты – сонца, якое
Прасторы святлом азарыла,
І без чаго, як без маці
Або без радзімы,
Ні нараджацца, ні жыць
На зямлі немагчыма!
![Весна в парке Весна в парке - Sputnik Беларусь, 1920, 21.03.2023](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104423/84/1044238490_0:0:1800:1200_1920x0_80_0_0_b9dde35747e6b02667cb3b02452a1141.jpg)
З кутка жаданняў
З цэлым народам гутарку весці,
Сэрца мільёнаў падслухаць біцця –
Гэткай шукаю цэлы век чэсці,
Гэта адно мне падпорай жыцця.
Песню стварыці ясну, як неба,
Ў кожнай з ёй хаце быць мілым гасцём
Гэтакіх толькі скарбаў мне трэба,
Гэткім я толькі жыву пачуццём.
Што не загубяць крыўды жывую
Душу народа, што ўстане са сну, –
Гэткай надзеяй толькі жыву я,
Гэткую толькі чакаю вясну.
К яснаму сонцу з цьмы, з беспрасвецця,
К славе з бясслаўя ўсім нашым людзям –
Гэткай шукаю сцежкі на свеце,
Гэткаму богу і душу аддам.
За лепшу долю роднага краю,
За сваіх браццяў ў святой барацьбе –
Гэтакай толькі смерці жадаю,
Памяткі гэткай чакаю сабе.
![03 Берагіня-2021 у пасёлку Акцябрскі 03 Берагіня-2021 у пасёлку Акцябрскі - Sputnik Беларусь, 1920, 21.03.2023](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1b/1055177021_0:0:1600:1067_1920x0_80_0_0_4029d2d88f01b8008ea0c42354366961.jpg)
"Калі ў жамчужніцу пылінка трапіць…"
(урывак)
Калі ў жамчужніцу пылінка трапіць,
Жамчужніца адразу бой пачне
І чужародны боль, што цела драпае,
Жамчужынаю дзіўнай ахіне.
……………
Ствараю дзіўнай прыгажосці перлы,
На дне якіх заснуў нясцерпны боль,
Мая жывая і мая памерлая,
Крыніца шчасця, мук маіх юдоль.
![Небоскребы в Дохе Небоскребы в Дохе - Sputnik Беларусь, 1920, 21.03.2023](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1a/1070554136_0:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_40f1f100af7647616ff5073c1928399b.jpg)
* * *
Люблю я ціхую паэзію,
Дзе не крычаць і не шумяць.
Удумліва, а не гарэзліва
Душу умее высвятляць.
Люблю я ціхую… Разважліва
Яна вядзе душэўны лад.
I слова кожнае узважвае,
Як россып залатых зярнят.
I словы пачуццём яднаюцца:
Іх вывярае дзень пры дні.
Яны пакорна прачынаюцца
I не маўчаць у цішыні.
Здаецца, сам такою дыхаю,
I верна ёй хачу служыць.
Дык хто ж яе абразіў: ціхаю
Назваць таго, хто не крычыць.
![Зерно на территории элеватора Зерно на территории элеватора - Sputnik Беларусь, 1920, 21.03.2023](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/1d/1068521030_0:0:3327:2048_1920x0_80_0_0_fdbb1bb2ba0584f09ae1e08936baeebb.jpg)
Паэт
Ты залатую мрою не дагоніш,
А толькі словам немату загоіш
І выйдзеш зноў – без слова і пяра…
І ты душу сасмяглую напоіш
Сівой расою з роднага двара.
Усё, што знаў, з маленства ты запомніш
І калыханкай ўсё, што меў, напоўніш,
Нібы Купала, Пушкін ці Саят…
Ты ад расколу свет не абароніш,
Дык дзякуй хоць за тое, што аброніш
Шчымлівы і распытлівы пагляд.
Ты пасланцоў увагай удастоіш
І сілы непасільныя падвоіш,
Каб усміхацца і не ўпасці – ніц!
Правалішся, васкрэснеш і прымроіш
Глыток вясны з павысахлых крыніц.
Старынны ямб нанова перакроіш,
Знябудзеш тлум, забудзеш новы пройгрыш,
Каб дачакацца лепшае з часін.
Ўзляціш да зор, а ямы не абойдзеш,
Здалееш страх, а ў шклянцы буру знойдзеш,
Маленькі бог зямлі і вечны сын!
![Рассвет на лугу Рассвет на лугу - Sputnik Беларусь, 1920, 21.03.2023](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/06/1063327340_0:0:1800:1200_1920x0_80_0_0_0c215dab9cfd8b0c6c39094037ef7b85.jpg)
Словы
Над намі словы уладараць.
Мы чуем і гаворым іх.
Яны то здружаць, то пасвараць
Сяброў і ворагаў маіх.
Бо словы розныя бываюць.
Адны – агню стрымаюць шквал,
Другія словы забіваюць
Усё жывое напавал.
Ад слова сэрца халадзее,
Праходзяць сон і забыццё,
Ад слова рушацца надзеі,
Ад слова свеціцца жыццё.
Ад слова вырастаюць крылы,
А ў сэрца стукае любоў,
Ад слова прыбываюць сілы,
Дык не шкадуйце шчырых слоў!
А здатным толькі на дакоры
I гучна словамі грымець,
Каб не прыносіць людзям гора,
Было б найлепей анямець.
![Целующиеся молодые люди в парке Музеон в Москве Целующиеся молодые люди в парке Музеон в Москве - Sputnik Беларусь, 1920, 21.03.2024](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/12/1047657129_0:0:3309:2036_1920x0_80_0_0_e043c36a2dc5dbb9cae963f7a30d1e38.jpg)
Край паэтаў
Добра ведаюць усе амаль з маленства,
Што паэтаў нараджаюць пад Смаленскам,
Ля падножжа Арарата і ў Сібіры
I на землях Руставелі і Сабіра,
Над Дняпром, дзе нешта п’юць з пякучым перцам,
I на Балтыцы, дзе людзі з мужным сэрцам.
Часам іх знаходзяць у Разані,
А яшчэ жывуць паэты ў Дагестане…
Ёсць яшчэ адзін куточак запаветны,
Дзе растуць, нібы грыбы, здаўна паэты.
Там зязюлямі завуцца ўсе кукушкі,
Гэтым краем з Кішынёва ехаў Пушкін.
Там прыгонных шмат паэтаў замарылі,
Там Міцкевіч закахаўся у Марылю.
I Тарас у Пецярбург ішоў праз слёзы,
На яго шляху журыліся бярозы…
З той пары там песняроў – нібыта маку,
Аж статыстыка дае ў падліках маху.
Край чаромхі і чабору, край прасторны,
Дзе і крытыкі вядуць сябе прыстойна.
Там маланкі аб дубы ламаюць коп'і,
Выдаўцы там не бяруць у рот ні кроплі.
Смела дзятлы пішуць вершы на бяросце,
Не вылазяць з-за стала па тыдню госці,
Бо у возеры вугры,
А стронга у рэчцы.
Там машыны з канюшынай не у спрэчцы;
I з барамі ўсе заводы добра дружаць;
I салдат на службе служыць, а не тужыць,
Бо красуня перад ім не задаецца…
Там зубрыная гарэлка прадаецца,
А частуюць там гасцей баравікамі.
Самагонку п’юць паціху толькі самі.
Там чарнічныя ўсе ночы,
Сунічныя ранкі,
Там народ найболей любіць вершы Янкі.
Там дзяўчаты носяць белыя панчошкі,
Сто разоў цалуюць там і яшчэ трошкі.
Дзе ж той край залатакосы, край зялёны –
Рык ласіны,
Звон пчаліны,
Мора лёну?
Там, дзе Свіцязь, там, дзе Прыпяць і Ясёльда,
Дзе танцуюць пад цымбалы на вяселлях;
Дзе жанчына, сінявокая і ласкавая,
Звонка чаравічкамі паляскавала.
![Вяселле-фэст 2019 Вяселле-фэст 2019 - Sputnik Беларусь, 1920, 21.03.2023](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104240/20/1042402070_0:0:1200:800_1920x0_80_0_0_30d9a23c12b97da9e6dbadfee69bf43b.jpg)