01:43 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове (44)
70150

З нагоды Сусветнага дня паэзіі, узгадваюцца шматлікія радкі беларускіх класікаў – Sputnik прапануе паспрабаваць свае разумовыя сілы і пазнаць нацянальных паэтаў па ўрыўках з іх твораў.

Сусветны дзень паэзіі адзначаецца штогод 21 сакавіка. Sputnik прапануе пачытаць вершы знакамітых і малавядомых беларускіх паэтаў, каб адчуць асалоду ўнікальных радкоў, якія незвычайным паслягуччам будуць адбівацца ў сэрцы яшчэ доўгі час. А таксама паспрабаваць здагадацца па некаторых караценькіх урыўках з твораў, хто ж іх напісаў.

Гісторыя ўзнікнення свята

У сярэдзіне 30-х гадоў мінулага стагоддзя з асабістай ініцыятывай святкавання Дня паэзіі 15 кастрычніка выступіла амерыканская паэтэса Тэса Суізі Уэб. Дата была прапанавана невыпадкова, бо супадала з днём нараджэння знакамітага паэта і філосафа Вяргілія. З гэтай нагоды на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў Нацыянальны дзень паэзіі адзначаўся ў некалькіх штатах ЗША і некаторых еўрапейскіх краінах.

Аднак толькі ў лістападзе 1999 года ЮНЕСКА нарэшце прыняла рашэнне аб заснаванні міжнароднага дня паэзіі.

Паэтычная калекцыя Sputnik

Мы ўжо рабілі падборкі па розных тэмах: вы можаце пачытаць вершы пра нашу радзіму і беларускую вёску, даведацца, як ушаноўвалі паэты родную мову.

Калі вы жадаеце падрыхтавацца да прыходу сапраўднай вясны, чытайце адпаведную падборку. Ужо засумавалі па снезе? Не бяда! У нас знойдуцца вершы і пра марозны снежань, і пра мароз і сонейка, а таксама калядные спевы і вершы. Для тых, каму, наадварот, хочацца цяпла, мы таксама сабралі вершы пра лета. І, каб зрабіць карціну поўнай, трымайце вершы пра восень.

Для апантаных вайной і любоўю - вершы пра вайну і рэвалюцыю, а таксама топ-10 любоўных вершаў і вершы пра пачуцці.

Калі вы шукаеце вершы для дзяцей, чытайце падборку для самых маленькіх, а таксама вершы пра школу і пра матулю

Хочаце пачытаць замежныя творы па-беларуску? Прапануем вам добрыя пераклады песень Уладзіміра Высоцкага і вершаў знакамітага паэта-рамантыка Персі Бішы Шэлі.

Падборкі вершаў Рыгора Барадуліна, Аркадзя Куляшова, Алеся Бачылы, Канстанцыі Буйло і іншых таксама чакаюць свайго чытача.

Асабліва творчыя наведвальнікі сайту могуць паспрабаваць скласці свой уласны верш.

Каб праверыць, ці добра вы памятаеце класікаў і можаце пазнаць іх па некалькіх радках і адметным стылі, прайдзіце наступны тэст:

Тэмы:
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове (44)
Тэги:
Паэзія, Сусветны дзень паэзіі, Беларуская мова, Вершы

Галоўныя тэмы